Магілёў упрыгожыць 8-метровы Георгій (Каніскі) з бронзы

В Могилеве

У Магілёве 6 жніўня ў дзень памяці свяціцеля Георгія (Каніскага), праваслаўнага архіепіскапа Магілёўскага, кіраўнік БПЦ мітрапаліт Веніямін здзейсніў закладку капсулы ў падмурак помніка свяціцелю на назіральнай пляцоўцы ля парка Падніколле.

Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел архіепіскам Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній, старшыня Магілёўскага гарвыканкама Уладзімір Цумараў, старшыня Фонду памяці свяціцеля Георгія Каніскага Анатоль Хішчанка, паведамляе сайт  БПЦ.

На цырымоніі прысутнічалі архіепіскапы і епіскапы — кіраўнікі беларускіх епархій, духавенства Магілёўскай епархіі, прадстаўнікі дзяржорганаў.

На цырымонію закладкі помніка святому Георгію прыйшлі хрэсным ходам паломнікі з магілёўскага Свята-Мікольскага манастыра.

Удзельнікі ўрачыстага мерапрыемства азнаёміліся з макетам будучага помніка — гэта будзе 8-метровая бронзавая скульптура, якая размесціцца на гранітнай падставе.

«Яго імя вядома далёка за межамі нашай краіны. Ён вядомы тым, што ў няпросты палітычны час рабіў шмат для яго стабілізацыі. Георгій Каніскі з бацькоўскай любоўю клапатліва і часам з небяспекай для жыцця адстойваў інтарэсы сваёй паствы, якія ніхто іншы адстаяць не мог. Пахаваны Георгій Каніскі ў 1795 годзе ў Спаскім саборы, які ён сам і пабудаваў. Праз час апынулася, што мошчы яго нятленныя — гэта стала вядома ў 1812 годзе падчас нашэсця французаў», — нагадаў мітрапаліт Веніямін, дадаўшы: «Пасля Вялікай Айчыннай вайны святыя мошчы не захаваліся на нашай зямлі, але памяць аб ім засталася ў сэрцах вернікаў».

«Памяць пра гэтага чалавека паважаецца ў нашым народзе. Мы ўсведамляем яго вялікім прадстацелям, які хадайнічае і цяпер пра тое, каб мір, любоў і вера Праваслаўная зацвярджаліся на землях Беларусі», — нагадаў архіпастыр напярэдадні урачыстасцяў на асабістай сустрэчы старшыні Магілёўскага аблвыканкама Леаніду Зайцу.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі