Епіскап Антоній пракантралюе помнік мітрапаліту Філарэту

епископ Антоний

Мінскі гарвыканкам і Беларуская Праваслаўная Царква абвесцілі адкрыты конкурс на стварэнне помніка мітрапаліту Філарэту (Вахрамееву, першаму Патрыяршаму Экзарху усёй Беларусі, Герою Беларусі.

Помнік усталююць ў Мінску на плошчы Свята-Духавага кафедральнага сабора. Гэты храм— месца служэння мітрапаліта Філарэта з моманту прыезду ў Беларусь у 1978 годзе.

Да ўдзела ў конкурсе былі запрошаныя скульптары і архітэктары, якія маюць адпаведную прафесійную адукацыю.

Журы разгледзіць конкурсныя працы да 15 верасня 2021 года.

Сустаршыні журы — мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін і старшыня Мінскага гарадскога мастацка-экспертнай рады па манументальным і манументальна-дэкаратыўным мастацтве. Уплывовы чалец журы — епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній, які пачаў духоўную кар’еру у якасці вучня мітрапаліта Філарэта. Ён быў асабістым сакратаром мітрапаліта да смерці апошняга.

Нагадаем, 21 сакавіка на базе Царкоўна-гістарычнага музея БПЦ быў адкрыты мемарыяльны кабінет памерлага мітрапаліта. Адкрыццё кабінета, што паўтарае атмасферу, у якой працаваў уладыка, адбылося ў дзень яго народзінаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі