Царква «Новае жыццё» правяла два хрысціянскіх лагера
У мінскай царкве «Новае жыцьцё» працягваецца сезон хрысціянскіх летніх лагераў. Нядаўна завяршыліся лагеры «Pl Teens» і «Вялікая дамашка».
На падлеткавы кэмп «Pl Teens» прыехалі 100 чалавек — 70 удзельнікаў і 30 супрацоўнікаў.
«Ідэя лагера была ў тым, што кожная каманда на працягу лагера збірае свой ровар, і да канца змены яны спаборнічаюць на іх у велагонцы. Атрымаўся выдатны лагер з лепшай камандай і ўдзельнікамі. Назіраючы за працэсам лагера, я рады, што ёсць тыя, хто служыць і рады таму, што падлеткі, якія прыехалі ў лагер, маюць вялікую, правільную будучыню», — распавядае дырэктар лагера Майсей Кміт.
«Мэта лагера была сапраўды такая ж, як і ў мінулым годзе, — дапамагчы падлеткам не здавацца ў сваім рашэнні ісці за Ісусам. І прыняць гэтае рашэнне на ўсё жыццё. Мы на прыкладах разбіралі, што для таго, каб быць хрысціянінам, трэба мець поўную духоўную зброю. Кожны дзень мы ўручалі падлеткам дэталі з яго і тлумачылі, што наперадзе іх чакае вялікі забег. І трэба не толькі чытаць Біблію, маліцца, але ў комплексе жыць хрысціянскай жыццём», — дадае каардынатар лагера Лера Палівенак.
Дзевяць чалавек падчас лагера прайшлі праз воднае хрышчэнне, паведамляе сайт царквы.
Лагер «Вялікая дамашка» сабраў моладзь ад 17 гадоў. 50 удзельнікаў і 30 служыцеляў правялі разам тры дні.
«Нашай галоўнай мэтай было адарвацца ад гарадской мітусні, каб зразумець, як жыць, успомніць, хто ты ёсць, і зрабіць тое, на што ў цябе ніколі не хапае часу», — распавядае дырэктар лагера Данііл Антончыкаў.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)