З Магілёва ў Мсціслаў пяць дзён будзе ісці крыжовых шлях

Из Могилева в Мстиславль

Праваслаўны пешы крыжовы шлях з Магілёва ў Мсціслаў ў гонар святога Аляксандра Неўскага пройдзе з 5 па 10 верасня.

Мэтай крыжаходцаў стане кафедральны Александраўскі сабор у Мсціславе. Гэта не ўся праграма, прысвечаная 800-годдзю з дня народзінаў Аляксандра Неўскага. 11 верасня ў Мсціславе пройдуць асветніцкія чытанні, 12 верасня святочную Боскую літургію ў Аляксандраўскі саборы здзейсніў архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній, паведамляе сайт Магілёўскай епархіі.

Крыжовы шлях пачнецца 5 верасня ў 11.30  ад сабора Перамянення ў Магілёве і скіруецца да храма святах Іакіма і Ганны, пасля ў вёску Брылі. У наступныя yочы крыжовы шлях прыйдзе ў Сухары, Трылесяна, Расна, Хадосы. 10 верасня ў 14.30 крыжаходцы прыйдуць у Мсціслаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі