Першы Фестываль хрысціянскай культуры пройдзе на Залатой Горцы ў Мінску

«Адна культура — адно багацце»: пад такім дэвізам у мінскай парафіі Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску ў нядзелю 5 верасня пройдзе першы Фестываль хрысціянскай культуры.

Фота Віктара Ведзеня

Праграма фестывалю

  • 12.30 – святая Імша на палявым алтары; цэлебрацыю ўзначаліць Апостальскі адміністратар sede vacante Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Казімір Велікаселец
  • 14.00 – культурная праграма
    – Выступы пра знакамітых продкаў: Адам Міцкевіч, Станіслаў Манюшка, Магдалена Радзівіл, Фердынанд Рушчыц, св. Ян Павел ІІ
    – выступы хораў «Голас душы» і «Залатая Горка»
    – кірмаш (рэлігійныя прадметы, літаратура, рамесныя вырабы, мёд і іншае)
    – пачастунак
    – забавы для дзяцей
    – выстава «Жыццё св. Яна Паўла ІІ» (у касцёле)
  • 16.00 – канцэрт арганнай музыкі (у касцёле); прагучаць творы Станіслава Манюшкі з цыклу «Спевы нашага касцёла»

Сatholic.by

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі