У межах праваслаўнага пленэра ў Івянцы пройдзе конкурс дзіцячых малюнкаў. 1 верасня пачнецца анлайн-адбор
У Івянцы 4 верасня ў шосты раз пройдзе Міжнародны мастацкі пленэр «Святасць зямлі Беларускай».
Ён будзе прысвечаны памяці мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) і Году народнага адзінства.
Арганізатары праекта — БПЦ, міністэрства культуры, Саюз мастакоў, Беларускі саюз жанчын, Саюз журналістаў, паведамляюць епархіяльныя сайты.
У часе правядзення пленэра плануецца шэраг мерапрыемстваў, сярод якіх — конкурс дзіцячых малюнкаў «Святость земли Белорусской». Да ўдзела ў конкурсе запрашаюцца вучні нядзельных і агульнаадукацыйных школ узростам ад 7 да 18 год.
Тэма конкурсных прац – «Гісторыя і сучаснасць Праваслаўнай царквы ў Беларусі». Вітаюцца пейзажныя выявы храмаў, мясцовых помнікаў, малюнкі царкоўнага ўбрання, замалёўкі з царкоўнага жыцця.
Працы ўдзельнікаў прымаюцца да разгляду прафесійным журы з 1 па 15 верасня 2021 года (уключна) па электроннай пошце ў форме фотакопій малюнкаў на адрас svyatasts@yandex.by.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Брэсце прайшоў маштабны крыжовы шлях 05.07.2022 19:50
- У Жыровічах асвяцілі самы вялікі ў Беларусі звон 05.07.2022 15:21
- Новы апостальскі ліст Папы: хопіць палемікі вакол літургіі 04.07.2022 14:33
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж 04.07.2022 10:22
- Пачаўся міжнародны конкурс дзіцячых малюнкаў «Красота Божьего мира» 01.07.2022 12:06
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)