У Парэччы блізу Воранава вернікі пражылі тры дні сямейным летнікам

В Поречье близ

У вёсцы Парэччы блізу Воранава ў Гродзенскай праваслаўнай епархіі з 29 па 31 жніўня сямейны клуб «Возрождение», створаны пра гродзенскім храме прапачэснай Марфы, сабраўся на дзевятую змену Летняга сямейнага летніка.

Працу летніка ўзначаліў каардынатар Гродзенскай епархіі па пытаннях сям’і, абароны мацярынства і дзяцінства іерэй Аляксандр Гук, паведамляе сайт  епархіі.

У гэтым годзе летнік праходзіў пад дэвізам «Дивен Бог во святых своих». У першы вечар пасля набажэнства удзельнікі сабраліся ля вогнішча для гутаркі і знаёмства. Наступныя два дні бацькі разам з дзецьмі гулялі ў спартыўныя гульні, рыбачылі і хадзілі ў грыбы. У адзін з дзён благачынны Воранаўскай акругі іерэй Ігар Валошын правёў гутарку пра жыццё і духоўную спадчыну Ігнація Бранчанінава.

Для дзяцей і падлеткаў прайшоў майстар-клас па падзелках на біблійную тэматыку, квэст «Падарожжа пілігрыма ў Нябесную краіну», гутарка на тэму «Дабро і зло».

У канцы змены сем’і атрымалі граматы ўдзельнікаў і памятныя сувеніры.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі