Агульнабеларуская ўрачыстасць пройдзе ў Бялынічах у гонар 260-годдзя каранацыі цудадзейнага абраза
17–18 верасня ў Бялынічах на Магілёўшчыне пройдуць агульнабеларускія ўрачыстасці ў гонар 260-й гадавіны каранацыі папскімі каронамі цудадзейнага абраза Маці Божай Бялыніцкай, што адбылася 20 верасня 1761 года.

17–18 верасня ў Бялынічах на Магілёўшчыне пройдуць агульнабеларускія ўрачыстасці ў гонар 260-й гадавіны каранацыі папскімі каронамі цудадзейнага абраза Маці Божай Бялыніцкай, што адбылася 20 верасня 1761 года.
Рашэнне аб агульнанацыянальным святкаванні фэсту ў гонар Каралевы Беларусі было прынята ў красавіку на 79-м пленарным пасяджэння ККББ. Плануецца, што сёлетні фэст у Бялынічах адбудзецца з удзелам усяго беларускага епіскапату як выраз падзякі Богу за 30 гадоў з моманту аднаўлення касцёльных структур у Беларусі.
Ад імя духавенства, кансэкраваных асоб і вернікаў Магілёўшчыны Біскупскі вікарый для горада Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB запрашае святароў, кансэкраваных асоб, вернікаў і ўсіх ахвотных узяць удзел ва ўрачыстасцях у Бялынічах, якія пройдуць пад дэвізам «Каралева Беларусі, маліся за нас».
У першы дзень фэсту ў праграме прадугледжана тэматычная канферэнцыя, якая пройдзе ў малой зале Раённага цэнтра культуры.
Праграма ўрачыстасцяў
17 верасня, пятніца
14.00 – канферэнцыя ў Раённым цэнтры культуры (Бялынічы, вул. Савецкая, 20)
Даклады:
«Адраджэнне іерархічных структур Каталіцкага Касцёла на Беларусі» — арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
«Марыйны культ у Беларусі» — ксёндз доктар Уладзімір Гуляй (Ліда)
«Дзейнасць ордэна кармелітаў босых у Бялынічах» — айцец Юрый Кулай OCD
«Культ Маці Божай Бялыніцкай і каранацыя абраза» — прафесар Зміцер Яцкевіч
16.00 – перапынак на каву
16.30 – канцэрт харавых калектываў
18.00 – святая Імша (у капліцы, вул. Калініна, 37)
18 верасня, субота
10.00 – гістарычная экскурсія для ахвотных «Бялынічы пасярод Усходу і Захаду»
12.00 – галоўная адпустовая святая Імша (на палявым алтары на месцы даўніх каталіцкіх могілак на скрыжаванні вуліц Ленінскай і Мічурына)
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Мітрапаліт Веніямін сустрэўся з аўтарамі помніка мітрапаліту Філарэту 17.08.2022 14:54
- «Адрозненні проста велізарныя». Кардынал Кох пра адносіны з Маскоўскім Патрыярхатам 17.08.2022 10:52
- Архіепіскап Гурый атрымаў знак «За заслугі» 17.08.2022 10:16
- З Жыровічаў у Мінск 19 жніўня выйдзе 8-дзённы крыжовы ход 16.08.2022 14:27
- У Гомельскай епархіі выдалі цікавы каляндар пра мясцовых святых 12.08.2022 06:08
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)