У Івянцы пачаўся пленэр памяці мітрапаліта Філарэта

В Ивенце открылся

У Івянцы 4 верасня абдылося ўрачыстае адкрыццё шостага міжнароднага мастацкага пленэра «Святасць зямлі беларускай», прысвечанага памяці мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева).

Боскую літургію ў храме прапачэснай Еўфрасінні Полацкай ўзначаліў епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел. Пасля адбылося набажэнства на пачатак пленэра, якой здзейсніў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, паведамляе сайт БПЦ.

На богаслужбе прысутнічалі прадстаўнікі Валожынскага райвыканкама і Івянецкага пассавета, а таксама старшыня Беларускага саюза мастакоў Глеб Отчык.

У пленэры бяруць удзел мастакі з Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы, Грузіі, Румыніі.

Удзельнікі пленэра наведаюць Жыровіцкую абіцель, музей-кабінет мітрапаліта Філарэта. У праграме таксама правядзенне творчага сумоўя ў фармаце круглага стала «Жизнь на пути правды» з удзелам літаратараў, царкоўных гісторыкаў і мастакоў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі