У Сынкавічах прайшлі ўрачыстасці ў гонар абраза Божай Маці «Усецарыца»

В Сынковичах прошли

У Сынкавічаз 31 жніўня ў дзень памяці абраза Прасвятой Багародзіцы «Усецарыца» у храме святога Арханёла Міхаіла прайшла святочная Боская літургія.

Урачыстую богаслужбу ўзначаліў епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід, паведамляе сайт Гродненскай епархіі.

Протаіерэй Анатоль Ненартовіч агучыў віншавальны адрас удзельнікам урачыстасцяў ад епіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Антонія. Пасля Літургіі адбыўся крыжовы шлях д крыніцы, асвечанай у гонар праслаўленага абраза, пасля — пачастунак і святочны канцэрт.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі