Велапрабег у гонар з’яўлення Божай Маці ў Аўгустоўскіх лясах пройдзе на Гродзеншчыне

Велопробег в честь

Велапрабег, прымеркаваны да святкавання з’яўлення Божай Маці ў Аўгустоўскіх лясах, у трэці раз пройдзе з Гродна ў Сапоцкін.

Удзельнікі збяруцца 11 верасня ў 10.00 ля храма вялікапакутніка Панцеляймона ў Гродна і пасля набажэнства вырушаць у шлях.

Начаванне запланаванае ў аграсядзібе ў Рацічах, дзе будуць гутарка са святаром і вячэра. Ранкам 12 верасня ў храме Перамянення ў Сапоцкіне адбудзецца Боская літургія. Далей усіх жадаючых з веласіпедамі аўтатранспартам даставяць у Гродна.

Маршрут прабега — храм мікрараёна Баранавічы — Форт №2 — Рацічы — Сапоцкін.

Зарэгістравацца да ўдзелу можна ТУТ.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі