Касцёл у Беларусі асуджае публікацыю ў газеце «Мінская праўда» і расцэньвае яе як распальванне варожасці
Па даручэнні Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскупа Віцебскага Алега Буткевіча пазіцыю беларускага каталіцкага епіскапату адносна публікацыі ў газеце «Мінская праўда» (№ 68 ад 7 верасня 2021 года) выказвае Старшыня Камісіі па справах каталіцкай адукацыі і катэхезы пры ККББ біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.
У сёняшнім нумары газеты «Мінская праўда» (№ 68 ад 7 верасня 2021 года), заснавальнікам якой з’яўляецца Мінскі абласны выканаўчы камітэт, на першай старонцы апублікавана карыкатура Антона Астроўскага. На малюнку — выява каталіцкіх святароў у характэрным адзенні, свастыкі, бел-чырвона-белага сцяга, дапоўненая словамі беларускага хрысціянскага гімна «Магутны Божа» на фоне скажонай рэплікі абраза Росіцкіх мучанікаў — святароў, якія падчас Другой сусветнай вайны разам са сваімі вернікамі мужна прынялі смерць ад рук нацысцкіх карнікаў. Малюнак падпісаны на рускай мове: «Мутация веры. Кресты бывают разные…»
Рыма-Каталіцкі Касцёл у Беларусі адназначна асуджае згаданую публікацыю ў газеце «Мінская праўда» і расцэньвае яе як распальванне варожасці ў беларускім грамадстве да Рыма-Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, асабліва да яго іерархаў і прэзбітэраў. Дадзеная публікацыя наносіць вялікую абразу рэлігійным пачуццям вернікаў Каталіцкага Касцёла. Карыкатура, на якой крыж ператвараецца ў свастыку, а таксама свастыка, змешчаная замест крыжа, абражае не толькі святароў, але ў першую чаргу зневажае Крыж Хрыста Збаўцы, які на ім аддаў жыццё за збаўленне людзей. На думку каталіцкіх біскупаў Беларусі, гэтая публікацыя нясе маральную шкоду ўсім хрысціянам розных канфесій. Публікацыя таксама ўскосна абвінавачвае ўсё каталіцкае духавенства ў меркаванай прыхільнасці да фашызму і нацызму, што з’яўляецца свядомым і зламысным скажэннем праўды, паклёпам і абразай.
Біскупы Рыма-Каталіцкага Касцёла ў Беларусі спадзяюцца, што адпаведныя органы дзяржаўнай улады дадуць належную прававую ацэнку дадзенай карыкатуры і публікацыі ў газеце «Мінская праўда», змешчанай у № 68 ад 7 верасня 2021 года, незадоўга да святкавання Дня народнага адзінства.
Па даручэнні Старшыні ККББ біскупа Віцебскага Алега Буткевіча
Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB
Старшыня Камісіі па справах каталіцкай адукацыі і катэхезы пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Гомельскай епархіі выдалі цікавы каляндар пра мясцовых святых 12.08.2022 06:08
- У Кіеве суд пачаў разглядаць справу пра захоп храма УПЦ 11.08.2022 17:49
- Пробашча парафіі ў Лынтупах Аляксандра Барана арыштавалі на 17 сутак 10.08.2022 07:15
- «Не памрэ тваё імя» — Выйшла кніга пра памерлую настаяцельніцу Полацкага манастыра 10.08.2022 04:44
- З’явіўся анонс святкавання Дня памяці Манефы Гомельскай 09.08.2022 20:26
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)