Гродзенскія байкеры ажыццявілі малітоўны заезд

Гродненские байкеры

Гродзенскія байкеры 5 верасня ажыццявілі духоўна-асветніцкі мотапрабег по маршруце «Гродна-Сынкавічы-Жыровічы-Гродна».

Больш за 40 матацыклістаў каротка памаліліся на стаянцы Пакроўскага сабора і паехалі ў вёску Сынкавічы ў храм-крэпасць святога Арханёла Міхаіла. Настаяцель протаіерэй Арсеній Ананка правёў для байкераў экскурсію і дабраславіў іх, паведамляе  сайт Гродзенскай епархіі.

У Свята-Успенскім Жыровіцкім манастыры байкераў накармілі і пазнаёмілі на манастырскім падворку з рознымі жывёламі, насельнікамі мясцовага «Эдэмскага сада».

Перад дарогай дадому паломнікі наведалі святую крыніцу і набралі святой вады.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі