Першая восеньская богаслужба «Новага жыцця» — па-ранейшаму на паркоўцы

Первое осеннее служение

Першая восеньская богаслужба вернікаў поўнаевангельскай царквы «Новае жыццё», пазбаўленых памяшкання, зноў прайшло на паркоўцы.

Удзел у нядзельнай богаслужбе з хлебапераламваннем 5 верасня ўзялі чальцы і іншых мінскіх цэркваў, распавядае сайт  «Новага жыцця».

Старэйшы пастар «Новага жыцця» Вячаслаў Ганчарэнка прапаведваў пра тое, што самае галоўнае — гэта заставацца чалавекам.

«Калі я разважаю, што адбываецца ў жыццёвым цыкле, калі нараджаюцца і вырастаюць дзеці, пасля людзі ідуць на працу, пасля выходзяць на пенсіі. Мы бачым, як змяняюцца часіны года, надыходзіць жніво. Усё адбываецца так, нібыта мы захопленыя гэтым усім. Але пасярод усяго, што адбываецца ў жыцці, трэба памятаць, што самае галоўнае, што Гасподзь патрабуе ад нас, — гэта каб мы заставаліся людзьмі. Галоўнае не прагрэс, не адукацыя, — галоўнае, заставацца чалавекам».

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі