Улада плюе на Касцёл?

Ксёндз Вячаслаў Барок каментуе на сваім ютуб-канале скандал з карыкатурай “Мінскай праўды”:

“Мы павінны да гэтага спакойна падыходзіць і з любоўю гэтае зло перамагчы. Нянавісці не паддаемся, Крыж шануем і з любоўю мяняем жыццё. Мяняем уладу, якая смяецца з Крыжа і з законаў на тую ўладу, якая будзе баяцца Бога, шанаваць закон і ня будзе распальваць міжканфесійных канфліктаў. Варожасці на нашай беларускай зямлі непатрэбна!”

Таксама ксёндз Вячаслаў звяртае ўвагу на скажоную ікону росіцкіх пакутнікаў – айцоў-марыянаў Антона Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры, забітых акупантамі падчас карнай аперацыі ў Росіцы ў 1943 годзе. Прапагандысты вырашылі супрацьпаставіць іх сучасным беларускім каталікам, якіх яны выстаўляюць як “фашыстаў”. Ляшчэвіч і Кашыра былі праслаўленыя Ватыканам як пакутнікі і слугі Божыя ў 1999 годзе. Ксёндз Вячаслаў прыгадвае, што ў тым жа 1999 годзе быў духоўным кіраўніком самай першай пілігрымкі ў Росіцу, тады яшчэ як дыякан. З таго часу традыцыя шанавання росіцкіх пакутнікаў мае ўжо амаль чвэрць стагодзьзя, а пілігрымка заўсёды суправаджаецца беларускім духоўным гімнам “Магутны Божа”, і ніколі гэта не выклікала пытанняў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі