Мітрапаліт Веніямін узяў удзел у гашэнні новых марак

марки

Мітрапаліт Веніямін узяў удзел у гашэнні новых марак, выпушчаных у свет 8 верасня міністэрствам сувязі і інфарматызацыі.

Гэта паштовы блок «Архітэктура Беларусі. Праваслаўныя храмы». Цырымонія адмысловага гашэння паштовага блока на канверце Першага дня прайшла ў Мінскім епархіяльным упраўленні Беларускай Праваслаўнай Царквы, паведамляе сайт БПЦ.

Канверт з наклееным блокам быў пагашаны адмысловым штэмпелем, даслаць яго можна толькі ў дзень выпуска блока. Ад заўтрашняга дня ён стане прадметам калекцыянавання.

Мітрапаліт Веніямін у прэзентацыйнай прамове ўзгадаў пра першую сучасную беларускую праваслаўную марку, выпушчаную з ухвалы мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева). На ёй выяўлены Крыж Еўфрасінні Полацкай.

По словах мітрапаліта Веніяміна, паштовы блок «Архітэктура Беларусі. Праваслаўныя храмы» — даніна памяці святому князю Аляксандру Неўскаму.

Блок складаецца з трох незвычайных па форме марак, вырабленых з тэрмічным цісненнем матавай фольгай залацістага колеру. У цэнтры блока — марка з выявай мінскага Аляксандра-Неўскага храма. Справа і злева — маркі з абразамі святога князя Аляксандра Неўскага ХIХ і ХХ стагоддзя.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі