Стала вядома, як пакаралі вандалаў, якія апаганілі касцёл у Новалукомлі

Хлопцы засталіся на волі — ім прысудзілі ўмоўны тэрмін.

Суд Чашніцкага раёна разгледзеў крымінальную справу па абвінавачванні двух хлопцаў ў здзяйсненні злоснага хуліганства. Аэразольнымі балончыкамі яны нанеслі цынічныя і іншыя надпісы і малюнкі на аб’екты, размешчаныя ў Новалукомлі. Затым праніклі ў касцёл Святой Марыі Магдалены, дзе нанеслі выявы і надпісы на сцяну, падлогавае пакрыццё і алтарны абрус. Гэта адбылося ў сакавіку.

У судзе маладыя людзі прызналі сваю віну і цалкам пакрылі шкоду. Хлопцаў прысудзілі да пазбаўлення волі на тэрмін 1 год 6 месяцаў кожнаму — умоўна. Гэта значыць, абвінавачаныя засталіся на волі. Акрамя гэтага суд усклаў на маладых людзей абавязак выплаціць у даход дзяржавы крымінальна-прававую кампенсацыю ў памеры 50 базавых велічынь у суме 1450 рублёў і выканаць грамадска-карысныя працы ў аб’ёме 80 гадзін.

Прысуд уступіў у законную сілу, паведамляе старонка Генеральнай пракуратуры Беларусі ў сацсетцы.

Katolik.life

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі