У Наваполацку асвяцілі храм у гонар ранніх хрысціян святых Адрыяна і Наталлі

У Наваполацку 8 верасня епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій асвяціў ніжні храм у гонар святых пакутнікаў Адрыяна і Наталлі.

Храм уяўляе з сябе частку храма ў гонар абраза Божай Маці «Нечаканая радасць», паведамляе сайт Полацкай епархіі.

В Новополоцке

На богаслужбу прыйшлі старшыня Наваполацкага гарвыканкама Дзмітрый Дзямідаў і шэраг чыноўнікаў.

У межах урачыстасцяў прайшоў традыцыйны крыжовы шлях з абразом Божай Маці ад Міхайлаўскага храма да храма «Нечаканай радасці».

Епіскап Ігнацій адзначыў, што намаганні для хутчэйшага завяршэння будоўлі прыклала Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Наталля Качанава.

Таксама глава епархіі ўзнагародзіў мэра Дзямідава медалём святапакутніка Канстанціна Жданава, прэсвітэра Шаркаўшчынскага, ІІІ ступені. Канстанцін Жданаў — мясцовы святар, зверскі замучаны бальшавікамі пасля рэвалюцыі.

В Новополоцке1

Адрыян і Наталля — раннехрысіцянскія святыя. Прадстаўнік улады, Адрыян пераследваў хрысцін, але адмовіўся ад гэтага пад уплывам жонкі, патаемнай хрысціянкі. Нягледзячы на пераконванні імператара, Адрыян патлумачыў свой пераход на бок пераследваных цвярозым выбарам і быў забіты. Наталля памерла хутка пасля го смерці. Сужэнцам было па 28 гадоў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі