11 верасня Беларуская Праваслаўная Царква будзе маліцца аб цвярозасці

11 сентября

11 верасня ва ўсіх праваслаўных храмах Беларусі будуць здзейсненыя адмысловыя набажэнствы аб цвярозасці.

У гэты дзень Царква ўзгадвае Усекнавенне галавы Хрысціцеля Іаана. Яго місіянерскае жыццё скончылася пакутніцкай гібеллю. Падчас піра, дзе было шмат алкаголю, цар Ірад пагадзіўся адсекчы прароку галаву па просьбе сваёй падчаркі Саламеі, падзякаваўшы ёй такім чынам за танец. Прынята лічыць, што п’яны стан паспрыяў рашэнню Ірада.

Агульнацаркоўнае святкаванне Дня цвярозасці было ўстаноўленае Свяцейшым Сінодам у 1913 годзе. Рашэнне аднавіць святкаванне Сінод РПЦ прыняў у 2014 годзе, паведамляе сайт БПЦ.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі