Фотафакт: фігура святога Міхала Арханёла з італьянскага санктуарыя наведала Вішнева

У нядзелю 12 верасня вернікі парафіі святога Юды Тадэвуша ў Вішневе (Смаргонскі дэканат) віталі ў сваёй парафіяльнай святыні фігуру святога Міхала Арханёла з італьянскага санктуарыя ў Гаргана.

Перэгрынацыя, ініцыятарам якой з’яўляецца ксёндз канонік Ігар Лашук, пробашч парафіі святога Казіміра ў Стоўбцах, урачыста распачалася 29 верасня 2018 года, у свята святога Міхала Арханёла (апекуна Мінска-Магілёўскай правінцыі Касцёла), святых Габрыэля і Рафала, Арханёлаў, у мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі.

Яе мэта — малітва за Беларусь і ажыўленне культу нябеснага заступніка мясцовага Касцёла.

Год таму фігура нябеснага Апекуна Касцёла на Беларусі перэгрынавала па парафіях у інтэнцыі хутчэйшага вырашэння грамадска-палітычнага крызісу ў краіне.

Цяпер яна наведала парафію ў Вішневе па просьбе мясцовых вернікаў і іх душпастыра ксяндза Антонія Казлоўскага, якія перад ёю маліліся аб абароне ад усялякага зла праз заступніцтве святога Арханёла Міхала.

Сatholic.by

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі