Гродзенская моладзь праехала ў гонар Маці Божай на роварах

Гродненская молодежь

На Гродзеншчыне 11-12 верасня ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных памяці з’явы Божай Маці ў жнівеньскіх лясах, прайшоў трэці моладзевы велапрабег праваслаўнай Гродзенскай епархіі.

Велапрабег пачаўся з агульнай малітвы ў храме вялікапакутніка Панцеляймона ў Гродне, дзе протаіерэй Валерый Барычэўскі акрапіў усіх удзельнікаў святой вадой. Праслухаўшы правілы руху ў групе веласіпедыстаў, у суправаджэнні  супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі моладзь адправілася па зацверджаным маршруце, паведамляе БелаПАН сайт Гродзенскай епархіі.

Першым прыпынкам стаў храм у гонар Аўгустоўскага абраза Божай Маці ў мікрараёне Баранавічы. Настаяцель іерэй Цімафей Наздрын правёў для гасцей экскурсію і распавёў пра з’яву Багародзіцы ў 1914 годзе рускім вайскоўцам у Аўгустоўскіх лясах.

Ля форта №2 каля вёскі Навумавічы велапаломнікі накіраваліся да паклоннага крыжа. Крыж быў усталяваны ў памяць загінулых вайскоўцаў і афіцэраў Чалябінскага палка імператарскай арміі, абараняўшых яго ў 1915 годзе. Іерэй Георгій Скорб здзейсніў памінальную літыю.

У Сапоцкіне ў храме Праабражэння Гасподняга быў здзейснены малебен з акафістам Прасвятой Багародзіцы перад абразом «Аўгустоўская перамога». Настаятель храма іерэй Георгій Смутак падзякаваў удзельнікам велапрабегу за працу і ўручыў памятныя падарункі.

Пасля богаслужбы госці накіраваліся на начлег на аграсядзібу «Тартак», дзе для моладзі была арганізаваная вячэра і размова з настаяцелем  ля вогнішча. Удзельнікі велапрабегу змаглі наведаць Аўгустоўскі канал.

Раніцай 12 верасня ў храме Перамянення Гасподняга ў Сапоцкіне адбылася Боская літургія.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі