У царкве «Благадаць» прайшла падлеткавая канферэнцыя аб Дрэве ў плыні

У мінскай царкве Хрысціянаў веры евангельскай «Благадаць» 11 верасня прайшла падлеткавая канферэнцыя «Дрэва ў плыні».

Адкрыў канферэнцыю кіраўнік місіі «Служэнне пакаленням» Дзмітрый Шыдлоўскі. Праслаўленне вёў гурт «Авэн Езер», распавядае  сайт «Благадаці».

Першы намеснік біскупа Аб’яднання ХВЕ Сяргей Стасілевіч, дзяліўся пропаведдзю на тэму слоў прарока Ераміі – «Дрэва, пасаджанае пры водах». Служыцель разважаў аб тым, што большасць маладых людзей сёння жывуць у добрых умовах, не маючы патрэбы: «Бог даў нам дастатак, забяспечанасць сёння. А таксама змясціў нас у любачую сям’ю. Быць часткай хрысціянскай сям’і — гэта дабраславенне. Не ва ўсіх дзяцей сёння поўная сям’я».

Тым не менш, «важна расці духоўна, ўмацоўвацца ў Богу. Знаходзячыся ў раі, мы пад абаронай і аховай Божай. Тое, што за межамі раю — царквы, сям’і, — можа прынесці праблемы, бянтэжыць нас. Адны хлопцы ва ўзросце 12-14 гадоў прымаюць рашэнне служыць Богу, а іншыя — прымаюць рашэнне грашыць. Твой выбар вызначыць твой лёс, тое, кім ты будзеш у жыцці. Важна прыняць рашэнне быць часткай Божага народа».

Сяргей Шышпаронак, служыцель царквы « Гефсіманія», прапаведаваў на тэму «Дрэва, якое пускае карані свае каля плыні», заклікаючы задумацца: калі прыйдуць складаныя абставіны, кім мы апынемся?

«Калісьці Каін і Авель прыйшлі да Бога, аднаго ахвяру Бог прыняў, а другога — не. Авель прынес першароднае. Ён паставіў Бога на першае месца. Калі ты хочаш не проста песню праспяваць, а каб Бог прыняў тваю ахвяру яму, то пастаў яго на першае месца», — нагадаў служыцель.

Яўген Бейня, кіраўнік Моладзі АЧХВЕ, прапаведаваў на тэму «Дрэва, пасаджанае пры водах, не перастае прыносіць плод». «Дрэва — гэта ілюстрацыя сэрца чалавека. У кожнага чалавека вельмі лукавае сэрца. Бог кожнага адчувае, правярае і па плёну спраў кожнаму аддасць. У кожнай справы ёсць плод. Бывае, што вынік нашых спраў не надта добры. Вялікая праблема, калі чалавек працаваў, плён прынёс, а плод няварты», — разважаў служыцель.

Цалкам паглядзець матэрыялы канферэнцыі можна тут:

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
15.09.2021 Беларусь| Тэгі:




Блогі