У Юравічах прайшлі ўрачыстасці ў гонар галоўнай святыні праваслаўнага Палесся

В Туровской

У Юравічах у Тураўскай епархіі 13 верасня скончыліся  ўрачыстасці ў гонар адной з галоўных святынь Палескага краю- абраза Прасвятой Багародзіцы «Юравіцкая-Міласэрная».

У другі дзень урачыстасцяў перад саборам Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы Боскую літургію ўзначаліў епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід, паведамляе  сайт Тураўскай епархіі.

Пропаведзь перад прычасцем прамовіў намеснік манастыра ігумен Аўксенцій (Абражэй). Епіскап Леанід падзякаваў вернікам, якія прыйшлі напярэдадні хросным ходам з Мазыра ў Юравічы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі