Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін павіншаваў бібліятэкараў Беларусі з Днём бібліятэк, які адзначаецца 15 верасня

«Сёння ад бібліятэчных спецыялістаў, якія з’яўляюцца важным звяном у сістэме духоўнай асветы і выхавання  падрастаючага пакалення, шмат у чым залежыць развіццё і накіраванасць нашай агульнай будучыні. У вашых руках дзейсны сродак розумавага, эстэтычнага і духоўна-маральнага выхавання — кніга, якая не толькі пашырае кругагляд, узбагачае ўнутраны свет чытача, але і фарміруе ідэалы, якія ўплываюць на развіццё жыцця як асобнага чалавека, так і грамадства ў цэлым» — гаворыцца ў Пасланні, размешчаным на сайце  БПЦ.

«Бібліятэчная дзейнасць з’яўляецца вельмі адказнай сферай жыцця грамадства і заслугоўвае глыбокай павагі», — нагадавае глава Праваслаўнай царквы.

 

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
16.09.2021 Беларусь| Тэгі:




Блогі