Спампаваць бясплатна. Апублікавана аўдыяверсія рамана-фэнтэзі «Сем камянёў»

Выйшла ў свет аўдыёверсія рамана «Сем камянёў», яе можна паслухаць і спампаваць бясплатна. Раман напісаны ў жанры фэнтэзі, у якім героі праходзяць розныя прыгоды, каб зрынуць злыдня, што захапіў уладу ў казачным каралеўстве.

 

241987817_10226256988241331_3385054782834710145_n

 

Пра падрыхтоўку аўдыярэліза аўтар рамана пісьменнік Аляксей Шэін паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook. Кніга запісана кампаніяй «МоцАрт» пры арганізацыйнай падтрымцы Мікіты Белаглазова. Акцёр Уладзімір Лісоўскі прачытаў тэкст на беларускай мове. Можна праслухаць аўдыёкніжку па частках або спампаваць усе часткі кнігі адным файлам на сайце shein.by.

Раман Аляксея Шэіна «Сем камянёў» быў апублікаваны ў чэрвені 2015 года і быў цёпла сустрэты як крытыкамі, так і чытачамі, атрымаўшы негалосны тытул «першага паўнавартаснага беларускага фэнтэзі для дзяцей». Прэзентацыі рамана прайшлі ў Мінску і ў многіх гарадах Беларусі, пра што тады падрабязна распавядала Krynica.info.

Кніга расказвае пра хлопца Яся, які апынуўся ў краіне цудаў Эферыі. Ён спрабуе разгадаць таямніцу сямі крышталёў, схаваную у мінулым, каб выратаваць жыццё сваёй сяброўкі і вызваліць Эферыю ад прыгнёту злога самазванца. Кніга напісана на беларускай, перакладзеная на рускую і чэшскую мовы.

Пра аўтара

shein02Аляксей Шэін —  пісьменнік і драматург, заснавальнік Кніжнай майстэрні. Лаўрэат прэміі Еўрапейскага навукова-фантастычнага таварыства ў катэгорыі «Лепшы дэбют» (Мюнхен, 2017). Пераможца конкурсу навукова-папулярнай літаратуры «Экслібрыс», у міжнароднае журы якога ўвайшла Святлана Алексіевіч (лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 2015 году). Фіналіст нацыянальнага конкурсу на найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў 2016 года. Узнагароджаны дыпломам “Пяцёрка найлепшых беларускіх творцаў», якім ўзнагароджвае сістэма дзіцячых бібліятэк Мінска.

Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Вучыўся ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (Вільнюс, Літва). Прайшоў праграму навучання лідэрства ў Haggai Institute (Гаваі, ЗША), а таксама стажыроўку ў галіне культурнага менеджменту (Паўночная Караліна, ЗША). Член Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Распрацоўвае і праводзіць трэнінгі і коўчынг больш за дзесяць гадоў. Аўтар сістэмы моўнага коучынга, аб якой у якасці прыкладу паспяховага адукацыйнага праекта напісала ўплывовая нямецкая газета Frankfurter Allgemeine Zeitung.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі