Епіскап Антоній напісаў вялікі артыкул пра мітрапаліта Філарэта

Епископ Антоний

Епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній, які змяніў нядаўна на гэтай пасадзе архіепіскапа Арцемія, напісаў вялікі артыкул пра мітрапаліта Філарэта.

Артыкул пад назвай «Радзіма там, дзе служыш» прысвечаны турботам мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) у Гродна і на Гродзеншчыны. Тэкст размешчаны на сайце  Гродзенскай епархіі. Яго асаблівая каштоўнасць — вялікая колькасць старых фотаздымкаў з архіва епіскапа Антонія, які доўгі час быў асабістым сакратаром мітрапаліта-нябожчыка.

Сярод іншага, аўтар добра адклікаецца наконт імкнення мітрапаліта Філарэта да дыялогу з католікамі. «Характэрна, што 13 кастрычніка 1991 года, адслужыўшы літургію ў Міхайлаўскім храме Шчучына, мітрапаліт Філарэт сустрэўся з нядаўна пасвечаным Рымска-каталіцкім Гродзенскім біскупам Аляксандрам Кашкевічам. Уладыка Філарэт падтрымліваў цёплыя адносіны як з ім, так і з арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам, выхадцам Гродзенскага краю», — гаворыцца ў артыкуле.

Успамінае аўтар пра удзел мітрапаліта Філарэта ў адраджэнні Каложскай царквы: «Асаблівую ўвагу ўладыка надаваў пярліне Гродна-Каложскай Барысаглебскай царквы. З першых гадоў служэння ў Беларусі Мітрапаліт шмат разоў бываў у гэтым храме, і шмат у чым дзякуючы яго ініцыятыве ў сценах помніка архітэктуры XII стагоддзя зноў зацеплілася малітва. Ён пільна сачыў за ходам дыскусіі аб перспектывах рэстаўрацыі Барысаглебскага храма, удзельнічаў у навуковых канферэнцыях па гэтым пытанні, хварэючы душой за дарагую гродзенцам Каложу».

Успамінае мітрапаліт Антоній і пра цяжкі перыяд часоў станаўлення Мінскай духоўнай семінарыі, размешчанай у Жыровічах: «Архіпастыр падзяляў з семінарыстамі і радасць агульнага імкнення паслужыць Богу, і шматлікія бытавыя цяжкасці. Аўтар памятае, як у семінарыі правальваліся падлогі, у вокнах зеўралі шчыліны, у інтэрнаце не было гарачай вады — але гэты дыскамфорт кампенсаваўся  прысутнасцю Мітрапаліта, яго прыязнасцю, інтэлігентным гумарам і верай у тое, што ўсе праблемы можна пераадолець».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі