Які грэх Хрыстос не даруе? Знявагу Духа Святога. Але што можа ёй быць? Разважае святар Георгій Рой

«Дзіўная рэч з сённяшняга евангельскага чытання. «Усялякая знявага прабачыцца чалавеку, акрамя знявагі Святога Духа»! Што ж гэта за такі грэх? Нават знаходзячыся на крыжы, Хрыстос моліцца за сваіх карнікаў: «Прабач ім, бо не ведаюць, што робяць»! Нават гэты страшны грэх Хрыстос даруе, а «знявага на Духа Святога — не», — разважае ў сваім акаўнце у фэйсбуку праваслаўны святар, настаяцель храма Іаана Кармянскага ў Квасоўцы ў Гродзенскім раёне протаіерэй Георгій Рой.

«Пра Хрыста яго ворагі сталі наўмысна распускаць благія чуткі. «Ён псіхічнахворы»! «Ён апантаны»! «Ён не ў сабе»! «Вар’ят»! Гэта было свядомае і злое скажэнне праўды. Сын Божы, яго словы і яго справы наўмысна ачарняліся. Свайго роду чорны піяр таго часу. Абліць брудам, дыскрэдытаваць, абылгаць! Вядомыя і папулярныя прыёмы, ці не так? Больш таго, знайшліся тыя, хто з гэтымі бруднымі плёткамі прыйшоў да Яго маці. Гэтыя размовы і кпіны закранулі ўсю сям’ю праведнага Іосіфа», — піша святар.

Усё гэта і было знявагай Духа Святога! Знявага Духа адбываецца кожны раз, калі гучыць наўмысная хлусня, калі паклёпнічаюць на нявінных, калі наўмысна ачарняюць чыстых, — рэзюміруе айцец Георгій.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі