У Брэсце з-за ўсплёску каранавіруса адмянілі штогадовы хрэсны ход

У Брэсце па прычыне новай успышкі эпідэміі каранавіруса адмянілі штогадовы хрэсны ход у гонар праваслаўнага святога, прапачэснапакутніка Афанасія, ігумена Брэсцкага, запланаваны на 18 верасня.

Как проходят крестные ходы в Бресте. Фото photo.brestcity.com
Как проходят крестные ходы в Бресте. Фото photo.brestcity.com

Традыцыйна крыжаходцы павінны былі прайсці ад кафедральнага сабора да Свята-Афанасьеўскага мужчынскага кляштара па цэнтральных вуліцах абласнога цэнтра.
У манастыры адбудзецца святочная Боская літургія з удзелам мітрапаліта Веньяміна і кіраўнікоў епархій Беларускай Праваслаўнай Царквы, паведамляе сайт Брэсцкай епархіі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі