Біскуп Алег Буткевіч на Нацыянальным свяце ў Бялынічах: «Маці Божая змагалася за Беларусь»

У Бялынічах 17 верасня на нацыянальным узроўні святкавалася урачыстасць абраза Маці Божай Бялыніцкай. Некалькі гадоў таму святу быў нададзены такі ж ганаровы статус, як і ўшаноўванню абраза Маці Божай Будслаўскай.

Олег

На свята ў маленькую капліцу прыехалі 7 біскупаў, больш за 30 святароў. Да нешматлікіх мясцовых вернікаў далучылася амаль сотня гасцей з розных куткоў Беларусі.

сонейка

У мэтах беларускай Каталіцкай царквы — адрадзіць традыцыю пілігрымак на Бялыніцкі фэст, так, як гэта некалі было ў рэгіёне да прымусовай русіфікацыі і насаджэння веравызнання іншай канфесі, а пасля бальшавісцкага антырэлігійнага тэрору.

девушка

Боскую літургію ўзначаліў Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, паведамляе афіцыйны рэсурс Беларускай Каталіцкай царквы.

Олег в арнате с Мати

Літургія адбывалася ля сапраўднага абраза Маці Божай — аднаго з самых старажытных спісаў, які знаходзіцца зараз у музеі Акадэміі навук.

У гаміліі біскуп Буткевіч разважаў над урыўкам з Евангелля пра вяселле ў Кане Галілейскай, на якім Маці Езуса сказала людзям: «Тое, што Ён скажа вам, зрабіце».

Олег и Станевский вчера

«Тое, што мы не прыслухоўваемся да гэтых словаў, з’яўляецца прычынай многіх праблем, грамадскай напружанасці ў нашай краіне і ў свеце. Хоць сёння сітуацыя можа здавацца нам безнадзейнай, але Марыя, як у Кане Галілейскай, паказвае выйсце з кожнага безвыходнага становішча. Для гэтага неабходна, як Яна, слухаць Яе Сына Езуса і рабіць тое, што Ён нам кажа. Нават калі напачатку Ён не звяртае ўвагі на просьбу Маці: «Ці гэта Мая або Твая справа». Маці Божая змагалася за кожнае сваё дзіця, яна змагалася за Беларусь, і мы верым, што з Яе дапамогаю вырашыцца яшчэ адна па-чалавечы безнадзейная справа, і ў Бялынічах зноў з’явіцца санктуарый у Яе гонар, а магчыма, знойдзецца і Яе страчаны цудадзейны абраз»,—падкрэсліў біскуп Алег Буткевіч.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі