Інклюзіўны хор БПЦ правёў майстар-клас для міжнароднага фестывалю

Экзаршы інклюзіўны хор «Радасць душы» БПЦ 17 верасня правёў онлайн-майстар-клас для ўдзельнікаў III міжнароднага фестывалю інклюзіўных практык «Пераадольваючы межы-2021», які праходзіць у Грузіі.

 інклюзіўным хор

Педагогі хору распавялі пра гісторыю стварэння, дзейнасці і спецыфіку калектыву, прадэманстравалі асаблівасці працы над мастацкім вобразам твору і фарміраваннем вакальна-харавых навыкаў у дзяцей з парушэннямі зроку, распавядае сайт БПЦ.

У Экзаршым хоры «Радасць душы» спяваюць як людзі з праблемамі са зрокам, так і здаровыя вакалісты. У складзе каля 80 дзяцей ад 6 гадоў і старэй. Хор актыўна гастралюе, удзельнічае ў міжнародных праграмах, удзельнічае ў сумесных праектах з вядомымі калектывамі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі