Мітрапаліт Веніямін асвяціў храм у мінскім ветэранскім шпіталі

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін асвяціў 19 верасня Міхайлоўскі храм на тэрыторыі Рэспубліканскага клінічнага шпіталя інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны імя Пятра Машэрава і ўзначаліў у ім Боскую літургію.

 Мітрапаліт Веніямін

Мітрапаліту саслужыў шэраг святароў Мінскага раёна і Бараўлянаў, а таксама настаяцель храма іярэй Сергій Ляшкевіч, які ў ходзе службы быў удастоены права нашэння камілаўкі, паведамляе сайт БПЦ.

Актыўным вернікам былі ўручаны ўзнагароды БПЦ і граматы Патрыяршага Экзарха. Галоўны лекар шпіталя Віктар Лішакоў падзякаваў мітрапаліту за магчымасць духоўнага акармлення.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі