Бабруйская нядзельная школа адзначыла 30-гадовы юбілей

Бобруйская воскресная

У Бабруйску 30-гадовы юбілей адзначыла найстарэйшая нядзельная школа горада, якая дзейнічае пры праваслаўным Георгіеўскім храме.

Дзеці сабраліся ў храме на малебен перад пачаткам навучальнага года. Настаяцель храма і дырэктар нядзельнай школы протаіерэй Генадзь Вейго асабліва кранальна блаславіў іх, распавядае  епархіяльны сайт.

Педагогі і бацькі спявалі песні, чыталі вершы, дзяліліся ўспамінамі аб уласным знаёмстве са школай.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі