Архіепіскап Стэфан асабіста адпеў старшыню Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў

Епископ Стефан

Архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан 20 верасня ў Гомельскім кафедральным Петра-Паўлаўскім саборы асабіста адпеў старшыню Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Валерыя Сяліцкага.

Валерый Сяліцкі ўнёс вялікі ўклад у развіццё Гомельшчыны. Яго дзяржаўная і грамадская дзейнасць адзначаны медалём «За працоўныя заслугі», падзякай Прэзідэнта РБ, Ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу і Савета Міністраў.

Архіпастыр заклікаў усіх да малітвы аб душы новапрадстаўленага Валерыя Сяліцкага, распавядае  сайт Гомельскай епархіі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі