Сава Мажука вязе ў Мінск новую лекцыю

Савва

У Мінску 24 верасня ў саборным доме пры Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска пройдзе сустрэча з архімандрытам Савам (Мажукам) на тэму «Царква — гэта сяброўства».

Архімандрыт Сава Мажука-публіцыст, багаслоў і прапаведнік, аўтар мноства кніг, насельнік Свята-Мікольскага мужчынскага кляштара ў Гомелі.

Лектар будзе разважаць пра формулу «Царква — гэта сяброўства», знойдзенай і агучанай у сяброўскім гуртку рускіх філосафаў і багасловаў пачатку XX стагоддзя. Так казаў пра Царкву а. Сергій Булгакаў, спасылаючыся на свайго сябра а. Паўла Фларэнскага. Як рускія мысляры прыйшлі да такой формулы? Чым яе правяралі? Аб гэтым будзе разважаць а. Сава.

Пачатак сустрэчы ў 18.00. Уваход вольны, паведамляе  сайт БПЦ.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі