У Тураве адсвяткавалі Дзень Вянчання

В Турове праздновали

У Тураве 19 верасня чарговы раз адзначылі Дзень Вянчання. Арганізатарамі святочных мерапрыемстваў выступілі Гомельскі абласны выканаўчы камітэт, Тураўская епархія БПЦ, Жыткавіцкі райвыканкам і Тураўскі гарвыканкам.

Цэнтральным месцам святкавання стаў кафедральны сабор свяціцеляў Кірыла і Лаўрэнція Тураўскіх. Боскую літургію ўзначаліў епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід, паведамляе сайт епархіі.

Епіскап Леанід уручыў ключару сабора протаіерэю Васілю Пытэлю юбілейны медаль РПЦ «1000-годдзе смерці святога роўнаапостальскага князя Уладзіміра», а протаіерэя Пятра Акуліча ўдастоіў права нашэння крыжа з упрыгожваннямі»

Чатыры шлюбныя пары ў гэты дзень бралі шлюб у кафедральным саборы старажытнага горада Турава. Епіскап Леанід ўручыў кожнай пары абраз Збавіцеля і Божай Маці.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі