У Салігорску святар арганізаваў казачае свята

В Солигорске священник организоал казачий праздник

У Салігорску 14 верасня ў храме Свяціцеля Мікалая Цудатворца адкрылі экспазіцыю казачай культуры ў гонар Аўгустаўскай іконы Прасвятой Багародзіцы.

Экспазіцыя ўяўляе сабой старонкі гісторыі і культуры казацтва. На адкрыццё прыехала дэлегацыя на чале з атаманам Мінскай абласной акругі Усебеларускага аб’яднанага казацтва казацкім палкоўнікам Яўгенам Макаранкам і атаманам Салігорскага казацтва Сяргеем Ворашнем, паведамляе сайт  Слуцкай епархіі.

Настаяцель храма іерэй Дзмітрый Новікаў адслужыў падзячны малебен, падчас якога праспявалі мнагалецце казакам і здзейснілі памінальную малітву аб загінуўшых.

Па заканчэнні пропаведзі адбылося ўрачыстае адкрыццё. Казакі ўнеслі свае бунчукі (сімвалы атамана ў паходзе, у мірны час яны захоўваюцца ў храме).

Казакі ўручылі іерэю Дзмітрыю Новікаву знак «Казачае братэрства» за неацэнны ўклад у справу адраджэння і папулярызацыю казацтва.

У завяршэнне мерапрыемства была арганізавана сумесная трапеза з казачымі спевамі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
24.09.2021 Беларусь| Тэгі:




Блогі