У Мастацкім музеі пакажуць працы пленэра «Святасць зямлі Беларускай»

В Художественном музее

У Мінску 28 верасня ў Нацыянальным Мастацкім музеі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы, на якой будуць прадстаўленыя працы ўдзельнікаў VI міжнароднага мастацкага пленэра «Святасць зямлі Беларускай», прысвечанага памяці мітрапаліта Філарэта і Году народнага адзінства.

У плэнэры ўзялі ўдзел мастакі з шасці краін — Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы, Грузіі, Сербіі, Румыніі. Сярод іх вядомыя айчынныя мастакі Віктар Барабанцаў, Аляксандр Грышкевіч, Уладзімір Зленка, Васіль Зянько, Анатоль і Глеб Отчыкі, Вольга Раднікіна, Ігар Гардзінок, Кацярына Ярмакова. Сваё манументальнасцю вылучаецца партрэт мітрапаліта Філарэта ў выкананні Юрыя Язана з Малдовы.

Арганічным дадаткам праекту стане камерная выстава партрэтных і сюжэтных фотаздымкаў мітрапаліта Філарэта, зробленых у розныя гады. Сярод аўтараў фотаздымкаў беларускія фотамастакі Аксана Кнаўс, Аляксандр Мізей, Таццяна Амеліна, Андрэй Пугач і Леанід Шчаглоў.

Наведаць выставу можна будзе з 29 верасня па 10 кастрычніка, паведамляе сайт БПЦ.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі