У Мінску адбудзецца благаслаўленне моладзі і студэнтаў на новы навучальны год

Благаслаўленне моладзі і студэнтаў на новы навучальны год адбудзецца 30 верасня ў мінскай архікатэдры Найсвяцейшага Імя Марыі. Сустрэча моладзі пройдзе пад назвай «Мапа моладзі Мінска».

Сустрэча распачнецца ў 18.30 святой Імшой, падчас якой святар благаславіць студэнтаў і іх залікоўкі. Працягам стане невялікае прадстаўленне супольнасцяў моладзі з розных парафій і інтэграцыйная праграма ў дольным касцёле.

Падчас сустрэчы будзе магчымасць пазнаёміцца з моладдзю з розных куткоў Мінска, даведацца пра тое, дзе і як жыве каталіцкая моладзь, і знайсці сваё месца на моладзевай мапе сталіцы.

  • Да ўдзелу запрашаецца моладзь ад 16 гадоў.

Адрас: архікатэдральны касцёл Найсвяцейшага Імя Марыі, г. Мінск, пл. Свабоды, 9, ст. метро «Няміга», «Кастрычніцкая».

  • З пытаннямі звяртацца па тэл.:

+375 (29) 357 15 86кс. Андрэй Бурак, вікарый катэдральнай парафіі ў Мінску.

Сatholic.by

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі