Выйшаў трэйлер мастацкага фільма пра жыцьцё Клайва С. Льюіса


Біяграфічная карціна «Самы цяжкі з нованавернутых: нерасказаная гісторыя К. С. Льюіса» выйдзе ў пракат 3 лістапада 2021 года ў ЗША.

«Гэты біяграфічны фільм, зьняты ў Оксфардзе і яго ваколіцах, распавядае пра стваральніка «Хронікаў Нарніі».  Пачынаецца фільм са сьмерці маці Клайва, калі яму было ўсяго дзевяць гадоў, нацягнутых адносінаў з бацькам, жахаў Першай сусьветнай вайны і да Оксфардскага ўнівэрсытэта, дзе ягоны сябар Дж. Р. Толкін кідае выклік яго нявер’ю», – сказана ў анатацыі да фільма.

Фільм зьяўляецца экранізацыяй п’есы Макса Макліна, заснавальніка некамерцыйнай Fellowship for Performing Arts (FPA), мэта якой «заснаваць тэатр з хрысьціянскім сьветапоглядам, каб прыцягнуць разнастайную аўдыторыю».

Здымкі праходзілі ў розных месцах – у каледжы сьвятой Марыі Магдаліны, у доме Льюіса, у царкве і іншых месцах, якія ўзгадваюцца ў п’есе.

Ролю галоўнага героя ў фільме гралі тры акторы – на трох этапах ягонага жыцьця.  Ролю юнака ў карціне выконваў Нікалас Ральф, зорка серыяла «Аб усіх стварэннях – вялікіх і малых», а «старэйшага» граў сам аўтар п’есы.

Раней адзначалася, што ў карціне «мноства актораў і лакацый дапамагаюць візуалізаваць ключавыя падзеі, якія стаяць за навяртаньнем Льюіса ад атэіста да сапраўднага хрысьціяніна».

worship.by

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі