У Мінску з 2 па 14 кастрычніка — папулярны праваслаўны фестываль «Радасць»

В Минске пройдет

У Мінску з 2 па 14 кастрыніка у Палацы культуры Мінскага трактарнага завода пройдзе штогадовы праваслаўны фестываль «Радасць».

Фестываль праводзяць Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр і сястрынства у гонар прапачэснапакутніцы вялікай княгіні Елісаветы пры падтрымцы Мінскага гарадскога выканкама, паведамляе сайт БПЦ.

Фестываль, прысвечаны святу Пакрова Прасвятой Багародзіцы і Дню Маці, утрымлівае выставу-кірмаш прыходаў і манастыроў з 8 краін. Кожны дзень фестываля будзе пачынаца з набажэнства, а пасля прапануе гутаркі са святарамі, манахінямі, медыкамі, псіхолагамі, педагогамі, мастакамі, канцэрты аўтарскай музыкі, кінапаказы, спектаклі, майстар-класы, тэматычныя выставы, мерапрыемствы для дзяцей.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі