У Мінску 8-9 кастрычніка пройдзе інтэнсіў-семінар для моладзі «Каханне. Сям’я. Шчасце»

В Минске 8-9 октября

Семінар пройдзе ў рамках праекта «Актуальныя трэнды сямейна-дэмаграфічнага развіцця: прычынна-выніковыя сувязі», арганізаванага з мэтай пазіцыянавання сям’і як асноватворнага сацыяльнага інстытута ў грамадскай свядомасці і складальніка дэмаграфічнага дабрабыту краіны, актуалізацыі тэмы традыцыйных сямейных каштоўнасцяў у маладзёжным асяроддзі.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Сінадальны аддзел па справах моладзі БПЦ і Дабрачынны фонд падтрымкі сям’і, мацярынства і дзяцінства «Пакроў».

У інтэнсіў-семінары «Каханне. Сям’я. Шчасце» могуць прыняць удзел студэнты універсітэтаў, каледжаў, члены моладзевых аб’яднанняў.

Інтэнсіў-семінар арыентаваны на абмеркаванне пытанняў, звязаных з міжасабовымі і сямейнымі адносінамі, фарміраванне ўстойлівай матывацыі да самастойнага вывучэння пытанняў, звязаных з пабудовай сям’і адзін раз на ўсё жыццё.

Рэгістрацыя для ўдзелу ТУТ.

 

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі