«Школа веры» для моладзі і дарослых запрашае на сустрэчы ў Гомелі

На заняткі запрашаюць тых, хто чакае сакрамэнтаў ці хоча знайсці адказы на тэму веры.

86e782db385e82c686a4da04c4c8d06f_XL

У гомельскім рымска-каталіцкім храме распачынаюцца штогадовыя сустрэчы «Школы веры» для моладзі і дарослых. Пробашч парафіі кс. Юры Варанко запрашае на сустрэчы і гутаркі вернікаў і тых, хто хацеў бы паглыбіць свае духоўныя пазнанні, знайсці адказы на пытанні пра веру і жыццё Каталіцкай царквы. У “Школе” чакаюць і тых, хто хоча прыняць у касцёле сакрамэнты хросту і шлюбу, рыхтуецца хрысціць дзіця або стаць хросным, а таксама тыя, хто жадае спавядацца і прымаць у Каталіцкай царкве святую Камунію.

«Школа веры» чакае і тых, хто не бачыць сэнсу жыцця, хто адзінокі або мае праблемы ў сям’і, хто шукае сваё пакліканне, сустрэчы з Богам.

Заняткі пачынаюцца ў панядзелак, 4 кастрычніка, і будуць праходзіць кожны панядзелак у 19.30 у класе на першым паверсе касцёла. Адрас храма: Гомель, вул. Савецкая, 118, прыпынкі «Гатэль «Турыст» і «Універсітэт».

Katolik.life

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі