У Гродне прайшоў семінар пра лёс храмаў-помнікаў епархіі

В Гродно

У Гродне 4 кастрычніка адбыўся епархіяльны навукова-практычны семінар для настаяцеляў храмаў, якія маюць статус гісторыка-культурных каштоўнасцяў.

Архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній падкрэсліў, што Гродзенская епархія-адзіная ў БПЦ, якая валодае трыма храмамі вышэйшай катэгорыі каштоўнасці са спісу Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ад Рэспублікі Беларусь. А ўсяго ў епархіі 27 храмаў, якія з’яўляюцца гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі. Траціна з іх размешчаная ў сельскай мясцовасці, і гэта накладае дадатковы цяжар на небагатыя прыходы, колькасць якіх памяншаецца праз урбанізацыю, паведамляе сайт  Гродзенскай епархіі.

Ішла гаворка аб тэндэнцыі па ўвекавечанні памяці вядомых падзвіжнікаў, пра адрозненні ва ўзгадненні манументальнай і манументальна-дэкаратыўнай скульптуры, у тым ліку мемарыяльныя дошкі. Начальнік упраўлення прафесійнага мастацтва Міністэрства культуры Марыя Нецвятаева, патлумачыла склад адміністрацыйных працэдур пры распрацоўцы і ўзгадненні рознага віду скульптуры.

У епархіяльным семінары прыняў удзел кіраўнік епархіяльнага аддзела па будаўніцтву і рэстаўрацыі протаіерэй Анатоль Ненартовіч, адлучаны ад пасады сакратара Гродзенскай епархіі пасля ўступлення ў кіраўніцтва епархіяй архіепіскапа Антонія.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі