Вернікі правялі міжцаркоўную малітву за Беларусь
У Мінску 3 кастрычніка на паркоўцы каля будынка, адабранага ў вернікаў царквы «Новае Жыццё», адбылося набажэнства, якое аб’яднала вернікаў з розных цэркваў у малітве за Беларусь.
Словам натхнення дзяліліся служыцелі цэркваў. Яны маліліся аб тым, каб Бог прыйшоў і ўмяшаўся ў нашу гісторыю, каб голас Царквы быў чутны ў Беларусі.
Служыцель Дзяніс Правазораў казаў пра важнасць тых, што робяць падчас «жніва», пра ўздым служыцеляў, якія пойдуць ва ўсе куткі нашай краіны і будуць несці жывое Евангелле, паведамляе сайт царквы «Новае Жыццё».
Пастар Генадзь Ахрымовіч нагадаў словы з Бібліі: «І пры тым мы маем самае пэўнае прарочае слова; і вы добра робіце, што звяртаецеся да яго, як да светача, які ззяе ў цёмным месцы, пакуль не пачынае брацца на дзень і ня ўзыдзе ранішняя зорка ў сэрцах вашых».
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)