Мітрапаліт Веніямін пацвердзіў у Мінгарвыканкаме гатоўнасць выконваць антыкавідныя меры

Мітрапаліт Веніямін і старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў правялі 6 кастрычніка рабочую сустрэчу па пытаннях эпідэміялагічнай сітуацыі, вакцынацыі і выканання санітарна-эпідэмічнага рэжыму ў сталічных храмах.

Кіраўнік БПЦ запэўніў, што пытанням забеспячэння мер бяспекі і выкананню санітарна-эпідэмічнага рэжыму ў храмах надаецца асаблівая ўвага. Для тых, хто ў цяперашні час знаходзіцца на лячэнні або праходзіць курс рэабілітацыі на рэгулярнай аснове праводзяцца трансляцыі богаслужбаў на тэлеканалах «Беларусь 1», «Беларусь 3», YouTube-канале СТВ, афіцыйным YouTube-канале БПЦ, паведамляе сайт  БПЦ.

Уладзімір Кухараў нагадаў пра важнасць растлумачальнай працы з вернікамі пра неабходнасць выканання мер прафілактыкі, правілаў асабістай і грамадскай гігіены.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі