У Гродне правялі інструктаж для выкладчыкаў праваслаўя ў школах

В Гродно провели

У Гродне 5 кастрычніка на базе Абласнога інстытута развіцця адукацыі прайшоў семінар для выкладчыкаў, якім трэба будзе весці заняткі ў рамках інавацыйнага праекта «Укараненне мадэлі этнічнай сацыялізацыі і фарміравання полікультурнай кампетэнтнасці асобам, якія навучаюцца ў сучаснай адукацыйнай прасторы на праваслаўных традыцыях і каштоўнасцях беларускага народа».

Удзел у семінары прынялі дырэктар Цэнтра праваслаўнай асветы імя прападобнай Еўфрасінні Полацкай Аляксандр Бройко і кіраўнік аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Гродзенскай епархііі іерэй Ігар Данільчык, паведамляе  сайт Гродзенскай епархіі.

Іерэй Ігар Данільчык нагадаў, што Гродзенская епархія Беларускай Праваслаўнай Царквы з’яўляецца сацыяльным партнёрам абласнога інстытута развіцця адукацыі ў рэалізацыі інавацыйных праграм па духоўна-маральнаму выхаванню навучэнцаў на праваслаўных традыцыях і каштоўнасцях.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі