Епіскап Лідскі прыйшоў у госці да ліцэістаў. Падлеткам спадабалася

Епископ Лидский

Епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый 7 кастрычніка прыйшоў з гутаркай да навучэнцаў гарадскога ліцэя №1.

Уладыка Парфірый распавёў аб сваім асабістым шляху і пошуку Бога, затым адказваў на пытанні — ад агульных пра сэнс жыцця да прыватных, якія патрабуюць асэнсавання праз прызму веры. Аказалася, што пытанняў мноства і духоўныя дылемы падлеткам не чужыя. Гутарка доўжылася больш за запланаваны час і завяршылася ў нязмушанай атмасферы, распавядае  сайт Лідскай епархіі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі