У Лунінцы пайшлі духоўна-культуралагічныя сустрэчы са святарамі

В Лунинце прошли

У Лунінцы прайшла духоўна-літаратурная праграма «Радасць слова». У Лунінецкім дзяржаўным політэхнічным прафесійна-тэхнічным каледжы прайшлі «Урокі духоўнасці», якія правялі протаіерэі Валерый Скрабец, Сергій Чыж, Сергій Крышталь, Ян Пятрэнка, Аляксій Ільючык, іерэй Аляксандр Вабішчэвіч, якія служаць у горадзе і навакольных вёсках.

Прыехаў госць з Жыровічаў — кандыдат багаслоўя, выкладчык Мінскай духоўнай акадэміі і семінарыі протадыякан Павел Бубноў. Ён прывёз даклад пра Аляксандра Неўскага, паведамляе  сайт Пінскай епархіі.

Да старшакласнікаў СШ №3 прыехаў протадыякан Андрэй Гарбуноў з Баранавічаў. Ён распавядаў пра свой шлях — ад музыкі-выканаўцы авангарднай музыкі да святарства.

Бібліятэка школы атрымала ад протадыякана Андрэя Гарбунова і Паўла Бубнова кнігі.

Госць з Жыровічаў абмеркаваў з мясцовымі святарамі ўвекавечанне памяці Дятлавіцкага Нова-Пячэрскага Спаса-Перамянення мужчынскага манастыра. У 1622 гэты манастыр быў магутным цэнтрам праваслаўя дзякуючы памешчыку Канстанціну Далмату, які адпісаў абіцелі свае маёнткі і маёмасць. Сёння аднаўленнем прыходу ў Дзятлавічах займаецца протаіерэй Васіль Кушнер. Напярэдадні 400-годдзя манастыра протадыякан Павел Бубноў зрабіў калегам падарунак — уручыў план манастыра 1770 года.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі