У мінскай парафіі Маці Божай Будслаўскай адкрыецца фотавыстава аўтара альбома «Касцёлы Беларусі»

10 кастрычніка ў мінскай парафіі Маці Божай Будслаўскай (ст.м. Каменная горка) адкрыецца выстава твораў Станіслава Янчарскага, аўтара пяцітомнага фотаальбома «Касцёлы Беларусі».

Адкрыццё а 11–й гадзіне.

Станіслаў Янчарскі нарадзіўся ў вёсцы Рудзеўшчына на Івейшчыне, жыве ў Мінску. Мае некалькі вышэйшых адукацый, адна з якіх гістарычная.

Захапляецца фатаграфіяй з дзяцінства, шмат падарожнічае па прыгожых і цікавых мясцінах. Фотаграфіямі з падарожжаў дзеліцца на рэгулярных выставах, а таксама ў кнігах.

Дзейнасць фотамастака спрыяе лепшаму вывучэнню і захаванню сакральнай гістарычнай спадчыны нашай краіны. Пасля чатырохгадовай працы ў 2021 годзе выйшла пяцітомнае выданне «Касцёлы Беларусі», якое паказывае гісторыю і прыгожасць каталіцкіх святынь нашай краіны.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі