БПЦ выпусціла камплект праваслаўных настольных гульняў

БПЦ выпустила комплект

У Мінску 8 кастрычніка прайшла прэзентацыя праваслаўных настольных гульняў для сям’і і школы.

Камплект гульняў распрацаваны Сінадальным місіянерскім БПЦ і выдадзены пры дапамозе Дабрачыннага фонду падтрымкі сям’і, мацярынства і дзяцінства «Пакроў».

Старшыня аддзела іерэй Аляксандр Насека і дырэктар фонду «Пакроў» Наталля Ярашэвіч распавялі, што ў аснову гульняў ляглі матэрыялы дзіцячага праваслаўнага часопіса «Калыска» за 2009-2018 гады, які выдаецца місіянерскім аддзелам Навагрудскай епархіі. Камплект гульняў уключае ў сябе 16 гульнявых палёў па царкоўнай, духоўна-маральнай, патрыятычнай і спартыўнай тэматыцы, паведамляе  сайт БПЦ.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі